Ацаніць якасць працы дзяржарганізацый, якія аказваюць паслугі насельніцтву, можна на партале рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый
У мэтах забеспячэння ў Рэспубліцы Беларусь празрыстага і аб’ектыўнага механізму ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва, і адміністрацыйных працэдур Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапануе грамадзянам скарыстацца магчымасцямі Партала рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый.
Партал арыентаваны на грамадзян, падаючы ім зручны інструмент для размяшчэння свайго меркавання аб якасці працы дзяржаўных арганізацый, кожная з якіх можа быць імі ацэненая па 5-бальнай шкале па наступных крытэрах:- прастата і зразумеласць працэсу атрымання паслугі;
- даступнасць інфармацыі аб парадку атрымання паслугі;
- захаванне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення паслугі;
- ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў.
На падставе выстаўленых грамадзянамі ацэнак прадугледжана Аўтаматычнае фарміраванне на партале адпаведнага рэйтынгу дзяржаўных арганізацый. Такі рэйтынг дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць і якасць працы дзяржаўных устаноў, стварыць камфортнае асяроддзе для жыцця грамадзян.