Партал рэйтынгавай ацэнкі

Ацаніць якасць працы дзяржарганізацый, якія аказваюць паслугі насельніцтву, можна на партале рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый

У мэтах забеспячэння ў Рэспубліцы Беларусь празрыстага і аб’ектыўнага механізму ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва, і адміністрацыйных працэдур Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапануе грамадзянам скарыстацца магчымасцямі Партала рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый.

       Партал арыентаваны на грамадзян, падаючы ім зручны інструмент для размяшчэння свайго меркавання аб якасці працы дзяржаўных арганізацый, кожная з якіх можа быць імі ацэненая па 5-бальнай шкале па наступных крытэрах:
  • прастата і зразумеласць працэсу атрымання паслугі;
  • даступнасць інфармацыі аб парадку атрымання паслугі;
  • захаванне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення паслугі;
  • ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў.
      Падрабязнае апісанне парадку працы з парталам прыведзена ў раздзеле «Аб партале».

На падставе выстаўленых грамадзянамі ацэнак прадугледжана Аўтаматычнае фарміраванне на партале адпаведнага рэйтынгу дзяржаўных арганізацый. Такі рэйтынг дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць і якасць працы дзяржаўных устаноў, стварыць камфортнае асяроддзе для жыцця грамадзян.