Нармаванне транспартных работ

Транспартныя аперацыі неабходныя для тэхналагічных сувязяў паміж асобнымі этапамі работ. Яны з’яўляюцца завяршальнымі ў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. За апошнія гады машынна-трактарны парк гаспадарак Рэспублікі Беларусь абсталяваўся новымі маркамі трактароў і прычэпамі да іх.

       Нармаваць працу трактарыстаў-машыністаў, якія працуюць на транспарціроўцы грузаў, трэба з улікам:
  • разнастайнасці грузаў па відах, габарытах, транспартабельнасці, стану і уласцівасцях;
  • раззасяроджаных сельскагаспадарчых грузаў і месцаў іх дастаўкі;
  • аднабаковасці грузаперавозак, выкліканых не сумяшчэннем па часе ўвозу і вывазу грузаў у сувязі з сезоннасцю сельскагаспадарчых работ;
  • разнастайнасці дарожных умоў пры перавозцы грузаў па адносна дрэнным дарогах;
  • сезоннасці і нераўнамернасці выкарыстання транспартных сродкаў на працягу года з-за нераўнамернасці грузаабароту;
  • выканання транспартных работ ва ўзаемасувязі з рознымі спосабамі пагрузкі і разгрузкі грузаў.
       Асноўнымі нормаўтваральнымі фактарамі на транспартных работах з’яўляюцца:
  • склад агрэгата і яго грузападымальнасць;
  • выгляд і стан грузу;
  • спосаб і сродак выканання пагрузачна-разгрузачных работ;
  • дарожныя ўмовы;
  • тэхналогія і арганізацыя работ;
  • адлегласць перавозкі;
  • метэаралагічныя ўмовы.