З 4 па 30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва пад лозунгам “погляд на цяперашні-крок у будучыню”. Гэта трэці перапіс у гісторыі незалежнай беларускай дзяржавы, папярэдняя кампанія праводзілася 10 гадоў таму. Рэспандэнтам прапануюць адказаць на 49 пытанняў. Перапіс пройдзе ў 3 этапы.
Этап першы-пройдзе з 4 па 18 кастрычніка 2019 года-магчымасць самастойна запоўніць перапісныя лісты з дапамогай адмысловай праграмы ў сетцы Інтэрнэт. Перапіс праз Інтэрнэт-гэта хуткі і зручны спосаб. Вы зможаце запаўняць апытальны ліст у любым месцы, дзе ёсць інтэрнэт (дома, у кафэ, у метро). Вам не трэба нікому агучваць інфармацыю пра сябе і вас ніхто не прыспешвае сваім чаканнем.
Этап другі-пройдзе 19 па 20 кастрычніка 2019 года. У гэты перыяд будзе ажыццяўляцца падлік рэспандэнтаў, перапісаліся праз сетку Інтэрнэт.
Этап трэці-пройдзе з 21 па 30 кастрычніка 2019 года. Перапісчыкі будуць праводзіць апытанне рэспандэнтаў па месцы жыхарства (знаходжання) і на стацыянарных участках. У перапісчыка будзе торба з лагатыпам, планшэт і пасведчанне.
Хто падлягае перапісу
Рэспандэнтамі з’яўляюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна або часова пражываюць або часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, але на дату правядзення перапісу насельніцтва часова знаходзяцца на тэрыторыі замежных дзяржаў.
Не адносяцца да рэспандэнтаў і не падлягаюць перапісу насельніцтва замежныя грамадзяне, якія з’яўляюцца кіраўнікамі і супрацоўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і іншых прадстаўніцтваў замежных дзяржаў, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь, і члены іх сем’яў, якія валодаюць прывілеямі і імунітэтамі ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.